EN|RU|UK
 Форум Украины
  239  50

 Адрынутыя Расіяй казакі-стараабрадцы хочуць стаць грамадзянамі Беларусі

Неўзабаве больш за 500 казакоў-старавераў і іх расійскіх суайчыннікаў, якія пражываюць ва Ўсходнім Казахстане, збіраюцца адмовіцца ад расійскага грамадзянства. Як паведамляе сайт "Каспаров.ру", яны хочуць прыняць беларускае грамадзянства.

Падставай стала тое, што Расія не стварыла абяцаныя ў рамках дзяржаўнай праграмы перасялення суайчыннікаў сельскія казачыя селішчы ў Томскай вобласці. Паведамляецца, што на пачатку 2008 года праграма перасялення казакоў-старавераў была ўхваленая і прынятая да рэалізацыі адміністрацыяй Асінаўскага раёна Томскай вобласці.

Аднак пасля прыезду першай партыі казакоў кіраўнік Новікаўскага сельскага селішча Сяргей Пятроў адмовіўся ад узятых раней абяцанняў. Казакі не атрымалі ні жытла, ні працы, ні дапамогі ў перавозцы рэчаў, ні забеспячэння сельгастэхнікай і зямлёй. У выніку гэтага толькі ў траўні 2008 года назад у Казахстан вярнуліся 22 сям'і.

Казачы атаман, які першым прыбыў у Томскую вобласць, 22 месяцы чакаў абяцанага жылля, пражываючы ў паўразбуранай хаце і не маючы магчымасці перавезці сям'ю. Пасля таго, як арэндная плата за хату перавысіла заработную плату атамана, ён вымушаны быў вярнуцца ў Казахстан.

Абураныя падобным стаўленнем да іх, казакі на сходзе ў лютым 2010 года прынялі рашэнне адмовіцца ад расійскага грамадзянства і разгарнуць у сібірскіх абласцях, уключаных у праграму па перасяленні суайчыннікаў, агітацыю супраць кіруючай партыі "Адзіная Расія".Источник: https://censor.net.ua/f2512998
Комментировать
Сортировать:
в виде дерева
по дате
по имени пользователя
по рейтингу
 Сейчас пишут
, , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Ярослав Уваров, Aлександр Alexsis, Ali Hasan, Константин Гризодубо, Oksana VB, Николай Журавель 28f686bb, Богдан Подзізей, Petro Good, Виктор Рузанов, Игорь Хирскл, Ned Stark, Кенга Ру, Великая Исландия, Tatyana Pomolova, Евгений Островский, Антип61, НБ, svd, инкогнито мальдивович, Гаррі Гаррісон, капитан овечкин, Сергей Бондаренко 91687c01, Паравоз, vad, Valera Butov, sea dog, Бандерівець, Александр Маргадон, Назар Сильченко 3ddb1cc4, Yuriy Yurieff, Gnomk here, Eduard Povolotsky, Gera Kruger cc7dc84b, Александр Александр 5534d8e4, Franz Maser, Серов свидомый, Влад Михайлович f31a5a47, tector, Valerey Schetko, Сергей Иванофф
 Всего на сайте: 120 писателей
 
 
 
 
 
 вверх